Навіны

Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным

28-04

25 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Перад навучэнцамі школ, будучымі абітурыентамі, выступілі загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі, дацэнт С.Б. Кураш, які пазнаёміў прысутных з асноўнымі накірункамі работы Цэнтра русістыкі, і дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынава, якая расказала аб спецыяльнасцях факультэта, іх асаблівасцях і перспектывах, аб студэнцкім жыцці на факультэце. Была арганізавана выстава літаратуры, якая маецца ў Цэнтры русістыкі.

Сустрэча атрымалася насычанай, яркай і, на думку гасцей, карыснай.

Падрабязней...

Запрашаем на філфак!

27--1

24 сакавіка выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве “Кірмаш прафесій”, якое адбылося на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Калінкавічы”. Перад навучэнцамі 11 класаў выступілі дэкан філалагічнага факультэта Т.М. Сымановіч, загадчык кафедры замежных моў і МВЗМ І.А. Кавалевіч. Яны праінфармавалі абітурыентаў аб правілах прыёму ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і пазнаёмілі іх са спецыяльнасцямі філалагічнага факультэта.

Падрабязней...

Творчыя вучэбна-метадычныя распрацоўкі выкладчыкаў кафедры тэхналагічнай адукацыі для настаўнікаў абслугоўваючай працы Гомельскай вобласці

29-13     22 сакавіка 2018 года па запыце Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (ГАІРА) на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся абласны вучэбна-метадычны семінар “Методыка рашэння творчых задач па абслугоўваючай працы” пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ціханавай Алены Уладзіміраўны, а таксама пры непасрэдным удзеле старшага выкладчыка Дарафеевай Вольгі Сяргееўны, намесніка дэкана па вучэбнай рабоце, асістэнта Карась Святланы Іванаўны і іншых супрацоўнікаў кафедры тэхналагічнай адукацыі.

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй у інтэрнаце № 3

28-01

21 сакавіка 2018 года ў інтэрнаце № 3 сіламі студэнцкага самакіравання быў праведзены Дзень адчыненых дзвярэй з мэтай наладжвання ўзаемадзеяння пражываючых у інтэрнаце з адміністрацыяй універсітэта, умацавання сувязей з грамадскімі арганізацыямі і пражываючымі ў іншых інтэрнатах.

На мерапрыемстве прысутнічалі: рэктар універсітэта, адміністрацыя факультэтаў, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў і інтэрнатаў, студэнцкі актыў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Падрабязней...

Практыкум-семінар з навучэнцамі ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”

29-1-11

На кафедры фізікі і матэматыкі адбыўся практыкум-семінар з навучэнцамі ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”. Загадчык кафедры, доктар тэхнічных навук, прафесар Савенка У.С. прадэманстраваў вучням актуальныя фізічныя эксперыменты і расказаў, з выкарыстаннем інтэрактыўных сродкаў навучання, пра тэарэтычныя аспекты з’яў: “Электраправоднасць цвёрдых целаў”, “Паўправадніковыя з’явы”, “Магнітнае поле”. Навучэнцам была прадастаўлена магчымасць самастойна паставіць эксперымент, пабудаваць графікі і абмеркаваць атрыманыя вынікі.

Як паказаў вопыт работы з адоранымі навучэнцамі, форма правядзення заняткаў у выглядзе практыкуму-семінара матывуе і выклікае цікавасць у школьнікаў.

Дадатковая інфармацыя