Навіны

Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі

28-06-6

23 чэрвеня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. У ім прынялі ўдзел лепшыя студэнты вну краіны: пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдатнікі вучобы, актывісты маладзёжных арганізацый. 226 выпускнікоў з 51 вну краіны пачулі пажаданні ад Кіраўніка дзяржавы і развіталіся са студэнцкім жыццём.

 

 

Падрабязней...

Творчая сустрэча з Сяргеем Валянцінавічам Калеснікавым

20-06-1

На філалагічным факультэце ў рамках правядзення Тыдня рускага слова і ІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэкст. Мова. Чалавек” адбылася творчая сустрэча з Заслужаным артыстам Расійскай Федэрацыі, акторам тэатра і кіно Сяргеем Валянцінавічам Калеснікавым.

 

Шчырымі апладысментамі гледачы сустрэлі таленавітага артыста.

 

 

Падрабязней...

Дакрануцца да навукі

19-06-04

 

Для школьнікаў летняга аздараўляльнага лагера пры Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і падлеткаў кафедрай тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна была арганізавана сустрэча з прафесарам В.В. Шапялевічам на тэму “Галаграфія і эксперыментальныя задачы”. В.В. Шапялевіч расказаў школьнікам пра асаблівасці прафесіі настаўніка фізікі і інфарматыкі. У лабараторыі камп’ютарнага мадэлявання і тэхнічных сродкаў навучання была разгорнута невялікая экспазіцыя галаграм і захапляльных эксперыментальных задач. Дзеці з захапленнем выслухалі лекцыю пра адрозненні галаграфіі ад фотаздымка, паглядзелі галаграмы.




Падрабязней...

ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ!

Шаноўныя калегі!

Філалагічны факультэт і кафедра беларускай і рускай філалогіі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна запрашаюць прыняць удзел у V Міжнародных Шамякінскіх чытаннях Пісьменнік – Асоба – Час”, якія адбудуцца 29 верасня 2017 года. 

Інфармацыйнае паведамленне

Семінар “Бяспечны летні адпачынак”

24-1-1

 23 мая ва ўніверсітэце адбыўся семінар “Бяспечны летні адпачынак”, асноўнай мэтай якога было прывіццё навыкаў бяспечных паводзінаў студэнцкай моладзі, выхаванне адказнага стаўлення да свайго здароўя.

 У сваім уступным слове сакратар ПА ГА БРСМ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Процка Т.В. падкрэсліла актуальнасць і значнасць дадзенай сустрэчы.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя