Навіны

Выбары Прэзідэнта Туркменістана

10-02-1

Значнай падзеяй у жыцці студэнтаў з Туркменістана, якія навучаюцца ў нашым універсітэце, стаў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Туркменістана.

07 лютага 2017 года Пасольствам Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь была арганізавана работа выбарчай пляцоўкі.

У галасаванні прынялі ўдзел усе туркменскія студэнты нашага ўніверсітэта, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

 

Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

08-02-0

Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі з’яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці, паколькі набыткі народа вызначаюцца яго творчым патэнцыялам.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 ад 12 студзеня 1996 года з мэтай фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі.

Падрабязней...

Віншуем!

Віншуем з Перамогай актыў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, які заняў ІІІ месца ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшую групу ў сацыяльных сетках сярод устаноў вышэйшай адукацыі ў намінацыі “Лепшая група студэнцкай арганізацыі ўстановы вышэйшай адукацыі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце»”.

 
 

Адкрыты дыялог у МДПУ

6 лютага ў ПА ГА “БРСМ” з правамі РК УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся “Адкрыты дыялог” на тэму “Прафесія як гарантыя будучыні”. У дадзенай сустрэчы прынялі ўдзел студэнты і магістранты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, начальнік аддзела крэдытавання насельніцтва філіяла № 317 ААА “Ашчадны банк Беларусбанк” г. Мазыра, выпускнікі ўніверсітэта, якія з’яўляюцца маладымі спецыялістамі.

Падрабязней...

Экскурсія ва ўніверсітэце

У сувязі з абвяшчэннем 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь Годам навукі ва ўніверсітэце 3 лютага адбылася азнаямляльная экскурсія для падапечных аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Мазырскага раёна.

Экскурсанты наведалі музей этнаграфічнай культуры Палескага краю і гісторыі ўніверсітэта, дзе азнаёміліся з жыццём народнага пісьменніка І.П. Шамякіна, а таксама высокімі дасягненнямі студэнтаў нашай вну.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя