Млын моды – 2017: пачатак сезона
- Подробности
- Опубликовано 16.12.2016 06:33
12 снежня 2016 года ў г. Гомелі на базе абласнога Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі адбыўся рэгіянальны “Эскізны тур” ХХVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды –2017”, у якім прымалі ўдзел дызайнеры горада Гомеля і Гомельскай вобласці.
Удзел у падобным фестывалі дае магчымасць пачынаючым мадэльерам прадэманстраваць свае напрацоўкі і творчыя ідэі, атрымаць прафесійную кансультацыю спецыялістаў у галіне моды з мэтай паспяховага ўвасаблення задум у далейшым.

Удзельнікі тура прадстаўлялі эскізы будучых калекцый, абгрунтоўвалі іх канструктыўнае і дэкаратыўнае рашэнне перад кампетэнтным журы.
Наш універсітэт быў прадстаўлены калекцыяй “Этна-ўрбан”, распрацаванай студэнткамі 4 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”, Чарняковай Ірынай і Чуб Крысцінай. Калекцыя, якая складаецца з пяці камплектаў жаночага адзення, была зроблена ў фальклорным стылі, адаптаваным да сучаснага гарадскога жыцця.
Неабходна адзначыць, што творчы праект, прадстаўлены нашымі студэнткамі, быў адобраны і атрымаў рэкамендацыі да ўвасаблення і ўдзелу ў наступных турах фестывалю.
Хочацца выказаць удзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта і аддзелу па выхаваўчай рабоце з моладдзю за прадастаўленую магчымасць удзелу ў фестывалі.