Стрэс у нашым жыцці

Стрэс у нашым жыцці

19-12-2

Стрэс – гэта стан эмацыянальнага і фізічнага напружання, галоўнымі прыкметамі якога з’яўляюцца бескантрольная трывога і непакой. У перыяд падрыхтоўкі да сесіі праблема пераадольвання стрэсавага напружання вельмі актуальная. Псіхалагічныя праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца студэнтам у гэты час, не заўсёды праходзяць непрыкметна і могуць мець сур’ёзныя вынікі (асабліва для студэнтаў-першакурснікаў).

14 снежня ва ўніверсітэце адбылася сустрэча студэнтаў першых курсаў з псіхолагам псіханеўралагічнага дыспансера Бяляевай Н.П. на тэму “Стрэс у нашым жыцці”.

Стрэс – гэта стан эмацыянальнага і фізічнага напружання, галоўнымі прыкметамі якога з’яўляюцца бескантрольная трывога і непакой. У перыяд падрыхтоўкі да сесіі праблема пераадольвання стрэсавага напружання вельмі актуальная. Псіхалагічныя праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца студэнтам у гэты час, не заўсёды праходзяць непрыкметна і могуць мець сур’ёзныя вынікі (асабліва для студэнтаў-першакурснікаў).

14 снежня ва ўніверсітэце адбылася сустрэча студэнтаў першых курсаў з псіхолагам псіханеўралагічнага дыспансера Бяляевай Н.П. на тэму “Стрэс у нашым жыцці”. На сустрэчы разглядаліся прыкметы стрэсавага напружання і спосабы рэлаксацыі, абмяркоўваліся пытанні вызначэння і пераадольвання стрэсу.  Студэнты прайшлі тэст на вызначэнне ўзроўню стрэсу і атрымалі рэкамендацыі, як правільна пазбавіцца ад эмацыянальнага напружання. Таксама для падтрымкі ўнутранага спакою ўдзельнікам была прапанавана гульня “Піхні мяне”, якая дапамагла студэнтам навучыцца ў далейшым утрымліваць раўнавагу ў думках і эмоцыях.

Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць задаць пытанні спецыялісту і атрымаць кансультацыйную дапамогу.

Дополнительная информация