Абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” – “Місія невыканальная”

27-12-14Форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” за шматгадовую гісторыю стаў сапраўднай візітнай карткай студэнцтва Гомельскай вобласці, якая фарміруе не толькі камандны дух першакурснікаў, але і пачуццё любові да сваёй навучальнай установы, якая аб’ядноўвае самых таленавітых і крэатыўных студэнтаў.

У фае Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра была арганізавана выстава ідэалагічнай і выхаваўчай работы, на якой універсітэты прадставілі праекты грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці і маладзёжных ініцыятыў, вынікі творчых і спартыўных дасягненняў.

У гэтым годзе Форум талентаў праводзіўся ў 19-ы раз. Удзел у ім прынялі каманды сямі вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна. Наш універсітэт прадстаўляла каманда тэхнолага-біялагічнага факультэта “Місія невыканальная”. За 15 адведзеных хвілін студэнты змаглі выявіць свой творчы патэнцыял і ўразілі журы і гледачоў сваімі танцавальнымі здольнасцямі. Наша каманда стала пераможцай у намінацыі “Танцавальны выбух”.

Віншуем каманду “Місія невыканальная” з паспяховым выступленнем! 

27-12-15 27-12-16 27-12-17
27-12-18 27-12-19 27-12-20
27-12-21 27-12-22

Дополнительная информация