Вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” на філалагічным факультэце

Вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” на філалагічным факультэце

09-01-3628.12.2016 г. на кафедры беларускай і рускай філалогіі быў праведзены вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік – дацэнт Т.І. Татарынава). На семінары прысутнічалі настаўнікі рускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ, з якімі традыцыйна супрацоўнічае філалагічны факультэт: І.В. Пышняк (МДАЛ), І.В. Шульжэнка (ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”), Н.М. Піскун (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”) і інш., прадстаўнікі філіяла кафедры беларускай і рускай філалогіі (ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”), настаўнік-стажор В.І. Гарбачук (МДАЛ), кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, выкладчыкі, студэнты.

09-01-3628.12.2016 г. на кафедры беларускай і рускай філалогіі быў праведзены вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік – дацэнт Т.І. Татарынава). На семінары прысутнічалі настаўнікі рускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ, з якімі традыцыйна супрацоўнічае філалагічны факультэт: І.В. Пышняк (МДАЛ), І.В. Шульжэнка (ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”), Н.М. Піскун (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”) і інш., прадстаўнікі філіяла кафедры беларускай і рускай філалогіі (ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”), настаўнік-стажор В.І. Гарбачук (МДАЛ), кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, выкладчыкі, студэнты.Перад прысутнымі выступілі:

  1. Кураш Сяргей Барысавіч, загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі (“Асноўныя накірункі работы навукова-метадычнага Цэнтра русістыкі ў падрыхтоўцы настаўнікаў рускай мовы і літаратуры”);
  2. Ахраменка Пётр Яўгенавіч, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі (“Праблемы словаўтварэння і марфалогіі ў тэставых заданнях па рускай мове”);
  3. Шырко Ганна Уладзіміраўна, студэнтка 5 курса 1 групы спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Гісторыя” (“Выкарыстанне асобасна арыентаваных тэхналогій на ўроках рускай мовы”);
  4. Лобан Марына Генадзьеўна, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі (“Сістэма работы настаўніка-філолага з адоранымі дзецьмі”);
  5. Герцык Аляксандр Віктаравіч, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі (“Новыя тэхналогіі ў навучанні літаратуры”).

Адбыўся адкрыты дыялог, дзе ўдзельнікі семінара абмеркавалі дасягненні, праблемы і перспектывы супрацоўніцтва ў рамках Праграмы “ВНУ – школа”.

У выступленнях і дакладах удзельнікаў семінара прагучала папулярызацыя спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”.

Студэнты 2 курса 2 групы падрыхтавалі для гасцей і выкладчыкаў філалагічнага факультэта “Калядныя сустрэчы” і павіншавалі ўсіх з Новым годам.

09-01-37 09-01-39 09-01-38
09-01-42 09-01-41 09-01-43
09-01-40 09-01-44 09-01-45

Татаринова Т.И.,
доцент кафедры белорусской 
и русской филологии 

Дополнительная информация