Круглы стол «Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця валанцёрскага руху»

Круглы стол «Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця валанцёрскага руху»

12-01-01

11 студзеня супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю і студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала «Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця валанцёрскага руху», які адбыўся на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна.

 Удзельнікамі пасяджэння сталі актыўныя і неабыякавыя валанцёры горада Мазыра і прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый.

 Сваімі дасягненнямі і асаблівасцямі валанцёрскай работы падзяліліся кіраўнік дзіцячага фонду Мазырскага раёна, настаўнік СШ № 5 г. Мазыра Занкевіч І.А., кіраўнікі валанцёрскага руху УА “Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж” Гусак М.Л. і УА “Мазырскі дзяржаўны прафесійны ліцэй геалогіі” Салдаткіна Н.А. Старшыня студэнцкага самакіравання УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Корзун Вікторыя расказала аб накірунках і спецыфіцы валанцёрскай работы ва ўніверсітэце.

 Удзячнасць валанцёрам выказаў член Мазырскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” Субач А.М. Па выніках сустрэчы былі вызначаны праблемныя пытанні і пазначаны шляхі далейшага супрацоўніцтва.

12-01-02 12-01-03

Дополнительная информация