Памятае сэрца, памятаюць людзі!

Памятае сэрца, памятаюць людзі!

17-01-1

11–13 студзеня 2017 года ва УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна" адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 73-й гадавіны вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні Дня вызвалення горада Мазыра 11 студзеня 2017 года студактыў інтэрната № 1 з выхавацелем Івановай Т.В. наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Вафека І.А.

12 студзеня 2017 года выхавацель інтэрната № 3 Шульга С.А. і студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – Лаўрэнцьева А.Д. і Лаўрэнцьеву З.І. У цёплай абстаноўцы студэнты павіншавалі ветэранаў з надыходзячым святам, даведаліся пра цяжкі ваенны час і пра тое, як адраджаўся Мазыр у пасляваенны час.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 2, усклалі кветкі да Помніка ахвярам фашысцкага тэрору і навялі парадак каля помніка.

13 студзеня 2017 года адбыўся ўрачысты мітынг на Кургане Славы з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты.

Віншавальныя словы і словы ўдзячнасці за мірнае неба ад моладзі Мазыршчыны выказала Корзун Вікторыя, студэнтка 5 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

У гэты ж дзень адміністрацыя, супрацоўнікі і прафсаюзныя арганізацыі ўніверсітэта наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былую супрацоўніцу ўніверсітэта, Раманаву Екацярыну Піліпаўну. Ветэрану пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, уручылі памятныя падарункі і кветкі.

Абавязак кожнага з нас сёння памятаць і быць удзячнымі тым, хто  змагаўся за мірнае неба над галавой. Усе мы сёння паважаем памяць аб героях-вызваліцелях роднага горада і раёна. Дзякуй Вам, дарагія ветэраны, за Перамогу, за мірнае неба!

Дополнительная информация