Мы з гонарам носім гэта імя…

Мы з гонарам носім гэта імя…

03-01

 У мэтах ушанавання памяці народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь 4 жніўня 2006 г. Указам № 500 імя І.П. Шамякіна прысвоена ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”.

30 студзеня споўнілася 96 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.

Імя пісьменніка добра ведаюць як у блізкім, так і ў далёкім замежжы. Яго кнігі выходзілі на пятнаццаці мовах народаў былога СССР і перакладаліся на польскую, чэшскую, іспанскую, кітайскую і іншыя мовы. Многія творы Івана Шамякіна атрымалі другое жыццё на тэатральных сцэнах і кінаэкранах.

 

03-01     У мэтах ушанавання памяці народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь 4 жніўня 2006 г. Указам № 500 імя І.П. Шамякіна прысвоена ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”.

30 студзеня споўнілася 96 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.

Імя пісьменніка добра ведаюць як у блізкім, так і ў далёкім замежжы. Яго кнігі выходзілі на пятнаццаці мовах народаў былога СССР і перакладаліся на польскую, чэшскую, іспанскую, кітайскую і іншыя мовы. Многія творы Івана Шамякіна атрымалі другое жыццё на тэатральных сцэнах і кінаэкранах.

Універсітэт з гонарам носіць імя гэтага выдатнага чалавека, вядомага беларускага пісьменніка.

У сувязі са святкаваннем Дня нараджэння пісьменніка ў вну адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 96-годдзя з дня нараджэння І.П. Шамякіна: у акадэмічных групах прайшлі тэматычныя, куратарскія гадзіны, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка. У навуковай і чытальнай зале аформлены выставы літаратурнай спадчыны аўтара.

Асаблівая ўвага гэтай падзеі надаецца на філалагічным факультэце. Тут былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы: мемарыяльная акцыя “Аповесць І.П. Шамякіна “Палеская мадонна”: сучасны кантэкст творчасці”, брэйн-рынг, прысвечаны жыццю і творчасці І.П. Шамякіна; завочныя экскурсіі па мясцінах жыцця і творчасці вядомага пісьменніка.

Дополнительная информация