Валанцёрамі не нараджаюцца – валанцёрамі становяцца!

Валанцёрамі не нараджаюцца – валанцёрамі становяцца!

Студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у валанцёрскім руху як універсітэта, так і Мазырскага раёна.

За 2016 год быў праведзены шэраг дабрачынных мерапрыемстваў: акцыя “У школу з добрым сэрцам”, навагоднія і калядныя мерапрыемствы для дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай сацыяльнай сітуацыі “Лепшае – дзецям”, акцыя “Лепшы падарунак – гэта ўвага” і інш.

Асабліва цесна і плённа работа па арганізацыі валанцёрскага руху наладжана з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Так, у лістападзе адбыўся трохдзённы трэнінг па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, па выніках якога ўдзельнікі атрымалі вопыт у правядзенні інфасесій і ім былі ўручаны сертыфікаты інструктараў па прафілактыцы ВІЧ

 

Студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у валанцёрскім руху як універсітэта, так і Мазырскага раёна.

За 2016 год быў праведзены шэраг дабрачынных мерапрыемстваў: акцыя “У школу з добрым сэрцам”, навагоднія і калядныя мерапрыемствы для дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай сацыяльнай сітуацыі “Лепшае – дзецям”, акцыя “Лепшы падарунак – гэта ўвага” і інш.

Асабліва цесна і плённа работа па арганізацыі валанцёрскага руху наладжана з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Так, у лістападзе адбыўся трохдзённы трэнінг па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, па выніках якога ўдзельнікі атрымалі вопыт у правядзенні інфасесій і ім былі ўручаны сертыфікаты інструктараў па прафілактыцы ВІЧ.

Студэнты нашага ўніверсітэта з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі і арганізатарамі ўсіх мерапрыемстваў па лініі БТЧК, уваходзяць у склад валанцёрскіх саветаў. Так, Сініцкая Ілона, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта, з’яўляецца старшынёй Гомельскага абласнога і Мазырскага раённага савета валанцёраў, членам Нацыянальнага валанцёрскага савета Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Латышаў Кірыл, студэнт 5 курса філалагічнага факультэта, – член Гомельскага абласнога і Мазырскага раённага савета валанцёраў. Слуцкі Аляксандр, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта, з’яўляецца членам Гомельскага абласнога і Мазырскага раённага савета валанцёраў, членам Нацыянальнага валанцёрскага савета Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, знаходзіцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

24 студзеня на базе Мазырскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адбылося ўшанаванне 11 валанцёраў універсітэта, якія прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні дабрачынных мерапрыемстваў па віншаванні дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, з Новым годам і Калядамі. На мерапрыемстве таксама былі падведзены вынікі валанцёрскай работы за 2016 год і вызначаны планы на 2017 год.

 


     

Дополнительная информация