Сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ Мазырскага РАУС

      10 лютага на базе інтэрната № 3 адбылася сустрэча замежных студэнтаў з супрацоўнікам ДАІ Мазырскага РАУС Быкавай Вікторыяй Сяргееўнай.

На сустрэчы былі разгледжаны пытанні выканання правілаў дарожнага руху, тыповыя памылкі, у выніку якіх людзі трапляюць у ДТЗ, а таксама пытанні адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням нашэння флікераў.

Флікеры – гэта вырабы для дзяцей і дарослых у выглядзе нашывак, шаўронаў альбо падвесак для нашэння ў вячэрні і начны час для зніжэння выпадкаў наезду на пешаходаў.

Флікер (святловяртальнік) на адзенні – на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы сябе ад траўмы на неасветленай дарозе. Прынцып дзеяння яго заснаваны на тым, што святло, трапляючы на рабрыстую паверхню са спецыяльнага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца ў выглядзе вузкага пучка. Флікеры адлюстроўваюць святло фараў аўтамабіляў і дазваляюць вадзіцелю заўважыць чалавека на дарозе на прамежку да 200 метраў нават у цёмны час сутак пры блізкім святле фараў. Калі фары аўтамабіля “выхопліваюць” няхай нават маленькі святловяртальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую светлавую кропку. Пагэтаму шанцы, што пешаход альбо веласіпедыст будуць заўважаныя, павялічваюцца намнога.

Дополнительная информация