Сузор’е моўных культур: літаратурна-музычны фестываль на філалагічным

Сузор’е моўных культур: літаратурна-музычны фестываль на філалагічным

24-02-1

О роднае слова –
Званочак радзімы…
А. Малюк

Язык, великолепный наш язык.
Речное и степное в нём раздолье…
К.Д. Бальмонт 

21.02.2017 на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны фестываль “Сузор’е моўных культур”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэтае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА, накіраванае, у першую чаргу, на садзеянне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Родная мова – гэта душа і гісторыя народа, яго жывая памяць і спадчына. Тысячы гадоў яна стваралася многімі пакаленнямі нашых продкаў, і кожнае слова ў ёй – нібыта часцінка чыстага золата!

 

24-02-1О роднае слова –
Званочак радзімы…
А. Малюк

Язык, великолепный наш язык.
Речное и степное в нём раздолье…
К.Д. Бальмонт 

21.02.2017 на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны фестываль “Сузор’е моўных культур”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэтае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА, накіраванае, у першую чаргу, на садзеянне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Родная мова – гэта душа і гісторыя народа, яго жывая памяць і спадчына. Тысячы гадоў яна стваралася многімі пакаленнямі нашых продкаў, і кожнае слова ў ёй – нібыта часцінка чыстага золата!

У нашым універсітэце навучаюцца студэнты розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія і ўкраінцы, туркмены і азербайджанцы, грузіны і ўзбекі, пакістанцы. Усе яны любяць сваю мову, ганарацца ёй. Бо для кожнага з нас мова – гэта ўнікальны свет, напоўнены асаблівым гучаннем.

Фестываль быў адкрыты прывітальным словам загадчыка кафедры беларускай і рускай філалогіі Сяргея Барысавіча Кураша, які павіншаваў усіх са святам і падкрэсліў значнасць міжмоўнага ўзаемадзеяння і зносінаў у сучасным свеце. Звяртаючыся да студэнтаў, ён працытаваў вялікага рускага класіка А.П. Чэхава: “Колькі моў ты ведаеш – столькі ты чалавек!”.

Людміла Васільеўна Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта, адзначыла, што Міжнародны дзень роднай мовы стаў традыцыйным святам на нашым факультэце, але ўпершыню ў гэты дзень фестываль аб’яднаў цэлы свет родных моў у яркае сузор’е. Такія святы садзейнічаюць развіццю і росквіту моў і культур, іх узбагачэнню, дасягненню згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел рэктар УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” В.В. Валетаў, першы прарэктар В.С. Болбас, прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур, выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы. Галоўным рэжысёрам і душой праекта стала старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор Ірына Леанідаўна.

Вядучыя фестывалю – Назараў Іззат, Карпава Ксенія, Кавалёў Ян – паглыбілі гасцей свята ў атмасферу культурнага і моўнага адзінства, творчасці і стварэння.

Студэнтамі філалагічнага факультэта былі прадстаўлены творчыя праекты, прысвечаныя іх нацыянальным мовам:

  • «Роднае слова – званочак Радзімы» (Койдан Т., Куніцкая Т., Отчык В., Пінчук Л.)
  • «Öne dine öne jan watanym Тurkmenistan!» (Наперад, Туркменістан!) (Ягмурава У., Пігамаў Р., Аразбердыева Ш., Гелдысахедова М., Джангелдзіева Ш., СейткуліеваШ., Алламурадава Н., Аннаева Г.і інш.)
  • «آپ سے مِل کر خوشی ہوئی۔  » (Я рад сустрэчы з вамі!) (Назараў І., Ібрагімава А., слухачы падрыхтоўчых курсаў, Ісламская Рэспубліка Пакістан – Абрар, Алі, Анам, Арса)
  • «Язык, великолепный наш язык» (Кавалёў Я., Карпава К., Шырко., Рафальская В., Карпава Г.)

Удзельнікам праекта «Роднае слова – званочак Радзімы» стаў выпускнік філалагічнага факультэта, вядомы паэт Палесся В. Андрыеўскі. Ён прачытаў свае вершы, у якіх уславіў родную беларускую мову, класікаў Беларусі Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, наш універсітэт і любімы філалагічны факультэт.

Студэнты з сонечнага Туркменістана прадставілі сваю багатую культуру і родную мову. Захопленымі апладысментамі зала прыняла нацыянальны туркменскі танец.

Госці з Ісламскай Рэспублікі Пакістан пазнаёмілі ўсіх з адной з самых старажытных сусветных моў – урду. У выкананні Абрара прагучала лірычная кампазіцыя на роднай мове.

Удзельнікі праекта «Язык, великолепный наш язык» паглыбіліся ў свет майстроў залатога і сярэбранага стагоддзяў (А.С. Пушкін, К.Д. Бальмант, М.І. Цвятаева), звярнуліся да слова творцаў рускай мовы (М.В. Ламаносаў) і нашых сучаснікаў (Я. Яўтушэнка). Дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Кузьміч У.В. выканаў песню “Зіма” на вершы Д. Самойлава.

Заключным акордам фестывалю стала песня “Трава ля дома” ў выкананні Яна Кавалёва, якая аб’яднала студэнтаў, якія гавораць на розных мовах, у вялікую дружную сям’ю – філалагічны факультэт.

 

Заместитель декана по воспитательной работе Судибор И.Л.,

Председатель студенческого совета факультета, Ширко А.В.

 

Дополнительная информация