Універсітэцкая субота

Універсітэцкая субота

01-03-22

25 лютага 2017 г. кафедрай нямецкай мовы і методыкі выкладання замежных моў было арганізавана і праведзена планавае мерапрыемства “Дзень адкрытых дзвярэй” у рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 30 чалавек. Гэта былі навучэнцы ДУА “СШ № 5 г. Мазыра”, ДУА “СШ № 12 г. Мазыра”, ДУА “СШ №16 г. Мазыра”, ДУА “Асавецкая сярэдняя школа”, ДУА “Варатынская сярэдняя школа”, ДУА “Скрыгалаўская сярэдняя школа”, настаўнікі і бацькі.

 

01-03-28

01-03-2225 лютага 2017 г. кафедрай нямецкай мовы і методыкі выкладання замежных моў было арганізавана і праведзена планавае мерапрыемства “Дзень адкрытых дзвярэй” у рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 30 чалавек. Гэта былі навучэнцы ДУА “СШ № 5 г. Мазыра”, ДУА “СШ № 12 г. Мазыра”, ДУА “СШ №16 г. Мазыра”, ДУА “Асавецкая сярэдняя школа”, ДУА “Варатынская сярэдняя школа”, ДУА “Скрыгалаўская сярэдняя школа”, настаўнікі і бацькі.

Гасцям была прапанавана насычаная праграма, якая пачалася з іх знаёмства з жыццём універсітэта, філалагічнага факультэта, кафедры. Інфармацыя выкладчыкаў кафедры, якія выступілі ў ролі гідаў, суправаджалася электроннымі прэзентацыямі. Асаблівы інтарэс выклікала прэзентацыя міжнародных праектаў кафедры, звязаных з азнаямляльнымі паездкамі студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці спецыяльнасці, у Германію. Прысутныя таксама пачулі і аб унікальнай магчымасці студэнтаў выпускных курсаў прайсці частку пераддыпломнай практыкі на базе школ Германіі. Усе праекты, якія ажыццяўляюцца, у поўнай меры садзейнічаюць акадэмічнай мабільнасці студэнтаў.

Мноства станоўчых эмоцый і ўражанняў нашы госці атрымалі ад майстар-класа па дыскурсіўнай практыцы, які быў дадзены выкладчыкам кафедры Пухнарэвіч Людмілай Станіславаўнай на 3 курсе спецыяльнасці “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)”. Гэта была прэзентацыя падрыхтаванага студэнтамі праекта, прысвечанага Дню Святога Валянціна. Па тэме праектнага задання для школьнікаў была праведзена віктарына з разыгрываннем прызоў.

Акрамя студэнтаў 3 курса, у прафарыентацыйным мерапрыемстве ўдзельнічалі і пяцікурснікі. Падчас вучобы яны практычна ўсе былі ў Германіі і з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі з прысутнымі. Прадстаўлены імі на нямецкай мове праект “Давай ажэнімся!” быў успрыняты з авацыямі.

Паводле водгукаў, Дзень адкрытых дзвярэй атрымаўся вельмі інфарматыўным і адначасова эмацыянальным, паслужыўшы добрым стымулам для канчатковага выбару будучай спецыяльнасці і вышэйшай навучальнай установы. 

01-03-23 01-03-24 01-03-25
01-03-26 01-03-27 01-03-28

Л.У. Пузан, загадчык кафедры нямецкай мовы і МВЗМ

Дополнительная информация