Акцыя «МДПУ супраць наркотыкаў»

Акцыя «МДПУ супраць наркотыкаў»

01-03-31

1 сакавіка аб’яўлена Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. У гэты дзень на вялікім перапынку адбылася агульнаўніверсітэцкая акцыя “МДПУ супраць наркотыкаў”, накіраваная на прафілактыку ўжывання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяродку, актыўны ўдзел у якой прынялі ўсе факультэты.

У вучэбным корпусе № 1 студэнты фізіка-інжынернага факультэта раздавалі буклеты з інфармацыяй аб шкоднасці і выніках ужывання наркатычных сродкаў. Прадстаўнікі філалагічнага факультэта дэманстравалі прафілактычнае відэа аб шкоднасці наркатычнай залежнасці, таксама прапаноўвалі ў знак барацьбы з наркаманіяй завязаць на руцэ яркую стужачку, якая сімвалізуе неба, сонца, жыццё. Актывісты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі правялі інфармацыйныя хвілінкі аб шкоднасці наркаманіі, а таксама ўдзельнікі акцыі адзначылі на стыкерах свае думкі, чаму не варта ўжываць наркотыкі. На тэхнолага-біялагічным факультэце акцыя суправаджалася апытваннем, кожны студэнт выказаў свае негатыўныя адносіны да псіхаактыўных рэчываў і іх выкарыстання. Актывісты факультэта фізічнай культуры прапаноўвалі навучэнцам у знак пратэсту супраць наркаманіі прымацаваць да свайго адзення эмблему “Не наркотыкам!”

01-03-32 01-03-33 01-03-34

01-03-35 01-03-36 01-03-37

Дополнительная информация