Круглы стол «Здаровы лад жыцця – аснова шчаслівай сям’і»

Круглы стол «Здаровы лад жыцця – аснова шчаслівай сям’і»

“Дзевяць дзясятых нашага шчасця
залежыць ад здароўя”

Артур Шапэнгаўэр

2 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся круглы стол “Здаровы лад жыцця – аснова шчаслівай сям’і”, на якім прысутнічалі прадстаўнікі студэнцкага самакіравання, актыў інтэрнатаў і факультэтаў.

 

“Дзевяць дзясятых нашага шчасця
залежыць ад здароўя”

Артур Шапэнгаўэр

 

2 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся круглы стол “Здаровы лад жыцця – аснова шчаслівай сям’і”, на якім прысутнічалі прадстаўнікі студэнцкага самакіравання, актыў інтэрнатаў і факультэтаў.

У працэсе зносінаў удзельнікамі былі разгледжаны паняцці каштоўнасцей у маладзёжным асяродку, маральны і прававы аспекты шлюбных адносінаў. Урач дэрматавенеролаг Мазырскага скурна-венералагічнага дыспансера Зубар А.В. асновай спрыяльных узаемаадносінаў назвала давер і вернасць мужа і жонкі, адказнае стаўленне да свайго здароўя і здароўя блізкіх. Дадзеная тэма выклікала актыўнае абмеркаванне сярод удзельнікаў, у ходзе якога спецыяліст агучыла статыстычныя дадзеныя аб захворваннях ІППШ у Мазырскім раёне, а таксама метады прафілактыкі і дыягностыкі.

Да духоўна-маральнага аспекту сямейных узаемаадносінаў звярнуўся Іерэй Аляксандр. Таксама ён падкрэсліў згубнасць шкодных звычак, іх негатыўны ўплыў на цела і душу чалавека.

У ходзе мерапрыемства студэнты пазнаёміліся са статыстычнымі дадзенымі, прадастаўленымі аддзелам ЗАГС Мазырскага райвыканкама, у якіх адлюстраваны звесткі аб зніжэнні колькасці шлюбаў і разводаў і павелічэнні колькасці народжаных дзяцей у 2016 годзе, у параўнанні з 2015.

Напрыканцы круглага стала ўдзельнікам прапанавалі для прагляду відэаролік аб адмоўным уплыве алкаголю на сямейныя ўзаемаадносіны, правялі ананімнае анкетаванне па здаровым ладзе жыцця.

 

Дополнительная информация