«Містэр універсітэт – 2017»

«Містэр універсітэт – 2017»

14-03-019 сакавіка ва ўніверсітэце ўпершыню адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містэр універсітэт – 2017”. Самыя таленавітыя юнакі ўніверсітэта прынялі ўдзел у неверагодным шоу і змагаліся за званне лепшага з лепшых! 5 таленавітых і артыстычных джэнтльменаў, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта, выйшлі на публіку і паказалі ўсе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Містэр універсітэт – 2017”.

9 сакавіка ва ўніверсітэце ўпершыню адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містэр універсітэт – 2017”. Самыя таленавітыя юнакі ўніверсітэта прынялі ўдзел у неверагодным шоу і змагаліся за званне лепшага з лепшых! 5 таленавітых і артыстычных джэнтльменаў, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта, выйшлі на публіку і паказалі ўсе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Містэр універсітэт – 2017”.

Для ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства на сцэну была запрошана Святлана Васільеўна Мацвеева, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, якая ў сваёй прамове падкрэсліла значнасць конкурсу, які дае магчымасць юнакам заявіць пра сябе як пра асобу творчую, мэтанакіраваную, прадпрымальную, што верыць у свае сілы, любіць свой родны горад і жадае зрабіць свет лепшым.

Галоўныя крытэрыі і спецыфіка гэтага конкурсу – інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства і сцэнічная культура, камунікабельнасць удзельнікаў. Увесь вечар юнакі адказвалі на інтэлектуальныя пытанні, паказвалі творчыя нумары і прызнаваліся ў каханні прыгожай палове чалавецтва. За феерыяй студэнцкіх талентаў уважліва назірала журы, якое ўзначаліў старшыня прафкама студэнтаў Віктар Віктаравіч Струкаў.

Кандыдаты ў “Містэр універсітэт – 2017” зрабілі для гледачоў свята, пакінулі мноства станоўчых эмоцый.

У сетцы інтэрнэт праходзіла адкрытае галасаванне за званне “Містэр ONLINE. Па выніках галасавання тытул “Містэр ONLINE” атрымаў Андрэй Жураўскі, студэнт факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Па выніках конкурсу “Містэр універсітэт – 2017” намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

“Містэр Спорт”Міцура Уладзіслаў, факультэт фізічнай культуры;

“Містэр Рамантык”Кунцэвіч Андрэй, тэхнолага-біялагічны факультэт;

“Містэр Джэнтльмен”Брыжанеў Мікіта, фізіка-інжынерны факультэт;

“Містэр Артыстызм”Жураўскі Андрэй, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі.

А тытул “Містэр універсітэт – 2017” па рашэнні кампетэнтнага журы быў аддадзены студэнту філалагічнага факультэта Яну Кавалёву.

14-03-02 14-03-20 14-03-18
14-03-05 14-03-06 14-03-07
14-03-08 14-03-09 14-03-10
14-03-11 14-03-12 14-03-13
14-03-14 14-03-15 14-03-16
14-03-04 14-03-18 14-03-19
14-03-03

Дополнительная информация