Міжнародны маладзёжны фестываль сацыяльнай рэкламы «Святло Дабрыні»

Міжнародны маладзёжны фестываль сацыяльнай рэкламы «Святло Дабрыні»

17 сакавіка студэнты УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прынялі ўдзел у Міжнародным маладзёжным фестывалі сацыяльнай рэкламы “Святло Дабрыні”, арганізаваным на базе УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.

У лік фіналістаў конкурсу прайшлі 15 відэаролікаў, у тым ліку і работы студэнтаў філалагічнага факультэта: Аляксандра Слуцкага – “Пакінутыя” і Кавалёва Яна – “Беларусь за мір!”. Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а відэаролік “Пакінутыя”, у якім апавядаецца аб лёсе бяздомных жывёл, сэрцы якіх, нягледзячы на ўсе беды, напоўненыя вялікай любоўю да чалавека, быў адзначаны дыпломам у намінацыі “Тонкія струны душы”, не пакінуўшы абыякавым ні аднаго гледача ў зале.

Дополнительная информация