Універсітэцкая субота: факультэт ДіПА

Універсітэцкая субота: факультэт ДіПА

18 сакавіка на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па ІВР, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Кавалеўскай А.А. праведзена “Універсітэцкая субота”. Будучым абітурыентам прадстаўлены майстар-клас на тэму “Выкарыстанне нетрадыцыйных метадаў у жывапісе”, а таксама выстава творчых работ, выкананых студэнтамі (Шапачкіна А., Шуман Ж.), падрыхтаванымі кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Заброцкай В.С.

Прысутныя былі запрошаны на тэматычную прэзентацыю факультэта ДіПА “Інтэрактыўныя тэхналогіі ў музычнай адукацыі”. Спецыфіка факультэта і яго спецыяльнасцей (“Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Лагапедыя”) прадстаўлена шляхам адказу на пытанні: Навошта? трэба паступаць у МДПУ імя І.П. Шамякіна на факультэт ДіПА?; Што? трэба здаваць пры паступленні?; Як? студэнты вучацца на розных курсах?

Студэнцкае самакіраванне прыняло актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемства: Мішура Д. і Санковіч А. (вядучыя), Хілько Ю., Вешчава М. (сольнае выкананне), групы 1/1 і 1/2 (гід па спецыяльнасцях сродкамі музычна-літаратурнай кампазіцыі, псіхалагічны трэнінг, відэаматэрыялы, музычная паштоўка і інш.).

Напрыканцы мерапрыемства загадчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Іванова Л.М. абагульніла вышэй сказанае і адказала на пытанні.

Запрашаем абітурыентаў на факультэт ДіПА!!!

Дополнительная информация