Універсітэцкія суботы на тэхнолага-біялагічным факультэце

Універсітэцкія суботы на тэхнолага-біялагічным факультэце

17-1

 

На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да рэспубліканскага праекта “Універсітэцкія суботы”.

Удзельнікі праекта падрыхтавалі навукова-папулярныя лекцыі, тэматычныя майстар-класы, лабараторны практыкум і выставу творчых работ студэнтаў.

Больш за 60 старшакласнікаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў школ Мазырскага, Калінкавіцкага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці наведалі ў гэты дзень тэхнолага-біялагічны факультэт.

17-1На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да рэспубліканскага праекта “Універсітэцкія суботы”.

Удзельнікі праекта падрыхтавалі навукова-папулярныя лекцыі, тэматычныя майстар-класы, лабараторны практыкум і выставу творчых работ студэнтаў.

Больш за 60 старшакласнікаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў школ Мазырскага, Калінкавіцкага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці наведалі ў гэты дзень тэхнолага-біялагічны факультэт.

Падчас сустрэчы школьнікі і іх педагогі мелі магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі навучання ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, накірункамі падрыхтоўкі на факультэце, з пералікам спецыяльнасцей, на якія аб’яўлены набор у 2017 годзе, з матэрыяльна-тэхнічнай базай факультэта, з дасягненнямі і працаўладкаваннем студэнтаў факультэта. Для кожнага ўдзельніка былі падрыхтаваны прафарыентацыйныя буклеты.

Школьнікам расказалі аб тэорыі эвалюцыі ў сучаснай біялогіі, аб розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, станковым абсталяванні па апрацоўцы металаў, драўніны, правялі лабараторны практыкум па біяхіміі ліпідаў і семінар па генетыцы.

Студэнты правялі паказ калекцый дызайнерскага жаночага адзення, зробленага ўласнымі сіламі, і прадстаўленага ў фінале Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды 2015”, “Млын моды 2016”.

У фае факультэта была арганізавана выстава творчых работ па тэхнічнай творчасці, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкай субоце прынялі настаўнікі рэспублікі, якія праходзяць перападрыхтоўку ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Праект “Універсітэцкія суботы” – гэта выдатная пляцоўка для супрацоўніцтва ўстаноў сярэдняй адукацыі, навучэнцаў і бацькоў з сістэмай вышэйшай адукацыі. Прадстаўнікі аддзелаў адукацыі і педагогі школ пакінулі ў “Заліковай кніжцы факультэта” словы ўдзячнасці арганізатарам за праведзенае мерапрыемства.

Паважаныя абітурыенты!

Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і будзем рады вітаць Вас у шэрагах студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта!

 

Дополнительная информация