Прафарыентацыйная работа ў рамках рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе САШ № 1 г. Калінкавічы

Прафарыентацыйная работа ў рамках рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе САШ № 1 г. Калінкавічы

28-03-227 марта 2017 года преподавателями УО «МГПУ им. И.П. Шамякина» Астрейко Сергеем Яковлевичем (заведующий кафедрой методики технологического образования технолого-биологического факультета) и Астрейко Еленой Сергеевной (заместитель декана физико-инженерного факультета, доцент кафедры общей физики и методики преподавания физики) была проведена профориентационная работа в рамках Республиканского мероприятия «ЯРМАРКА ПРОФЕССИЙ» на базе СОШ №1 г. Калинковичи.

27 сакавіка 2017 года выкладчыкамі УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” Астрэйка Сяргеем Якаўлевічам (загадчык кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта) і Астрэйка Аленай Сяргееўнай (намеснік дэкана фізіка-інжынернага факультэта, дацэнт кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі) была праведзена прафарыентацыйная работа ў рамках рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе САШ № 1 г. Калінкавічы.

Сцэнарыем дадзенага мерапрыемства “КІРМАШ ПРАФЕСІЙ” было прадугледжана выступленне прадстаўнікоў з розных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь: УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”, УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”, УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”, УА “Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, Міжнародны ўніверсітэт “МІТСА”.

У працэсе паказу відэаролікаў і прэзентацый перад выпускнікамі сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна былі раскрыты актуальныя і цікавыя спецыяльнасці педагагічнага, эканамічнага, медыцынскага і іншых профіляў, на якія аб’яўлены набор у 2017 годзе ў дадзеныя вну на бюджэтную і платную формы навучання студэнтаў.

У прыватнасці былі прарэкламаваны ўсе спецыяльнасці УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” як дзённай, так і завочнай форм навучання студэнтаў. Для будучых абітурыентаў былі паказаны перавагі кожнай спецыяльнасці педагагічнага профілю, адзначаўся невысокі кошт платнага навучання, звярталася ўвага выпускнікоў школ на забеспячэнне іх інтэрнатам, на магчымасці займацца спортам і мастацкай самадзейнасцю ў вну, а таксама аналізаваліся актуальныя пытанні іх навучання і наступнага працаўладкавання.

Пасля агульных выступленняў, зацікавіўшыся спецыяльнасцямі педагагічнага профілю ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, многія выпускнікі і прадстаўнікі школ г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна звярнуліся з мэтай атрымання больш падрабязнай інфармацыі: колькасць бюджэтных месцаў, прахадныя балы, конкурс па спецыяльнасцях, неабходныя ўступныя выпрабаванні, тэрміны падачы дакументаў, каму прадастаўляюцца ільготы і г.д.

У выніку Рэспубліканскае мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе САШ № 1 г. Калінкавічы доўжылася 2 гадзіны ў прадуктыўным супрацоўніцтве прадстаўнікоў вну з выпускнікамі школ г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна.


Дополнительная информация