Канцэрт Народнай артысткі Беларусі Галіны Паўлянок

Канцэрт Народнай артысткі Беларусі Галіны Паўлянок

23 сакавіка ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбыўся канцэрт народнай артысткі Беларусі Галіны Паўлянок.

Галіна Паўлянок – мастацкі кіраўнік Гомельскай абласной філармоніі, народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.

Галіна Паўлянок надае кожнаму рамансу асаблівую, чароўную пачуццёвасць і пранікнёнасць. Яе выканальніцкаму стылю ўласцівы высокае вакальнае майстэрства, дзіўная артыстычная абаяльнасць, майстэрскае выкарыстанне гамы тэмбравых і гукавых фарбаў, заключаных у чалавечым голасе.

У праграме прагучалі рускія старадаўнія і сучасныя рамансы, песні. Гледачы пачулі ўсю класіку рамансу –  «Отцвели хризантемы…», «Утро туманное», «Я помню вальса звук прелестный», «Ночь светла», «Средь шумного бала», «Только раз», «Белая акация» і інш.

Артыстка многа гастралюе. Канцэрты ў Расіі, Германіі, Польшчы, Швецыі, Літве, Францыі атрымалі высокую ацэнку крытыкаў і слухачоў. Яна плённа супрацоўнічае з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, з дзяржаўнымі філармоніямі Расіі – Смаленскай, Бранскай, Калінінградскай. Яе голас гучыць у праграмах фестываляў “Беларуская музычная восень”, “Мінская вясна”, “Музычнае Палессе”, міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі” і інш.

Творчасць Галіны Паўлянок – адна з самых яркіх і знакавых з’яў сучаснай культуры Беларусі.

Дополнительная информация