Выбар моладзі – быць здаровым!

Выбар моладзі – быць здаровым!

30 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця “Выбар моладзі – быць здаровым!”.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел 5 студэнцкіх каманд – прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Усе каманды паказалі яскравыя выступленні і прадставілі свой пункт гледжання на прафілактыку шкодных звычак, сваё бачанне свабоды ад залежнасцей, свае ўяўленні аб важнасці здаровага ладу жыцця, а галоўнае – прадэманстравалі, што жыццё без цыгарэт, алкаголю і наркотыкаў з’яўляецца больш паўнацэнным і перспектыўным.

Студэнты падрыхтавалі цікавыя тэатралізаваныя прадстаўленні з улікам зададзенай тэматыкі і з выкарыстаннем разнастайных мастацка-выразных сродкаў і жанраў. Па выніках конкурсу месцы размеркаваліся наступным чынам: ІІІ месца – агітбрыгада “Пазітыў” філалагічнага факультэта, ІІ месца – агітбрыгада “Жыць – так здорава!” тэхнолага-біялагічнага факультэта. Перамогу атрымала агітбрыгада “Формула здароўя” факультэта фізічнай культуры. Агітбрыгада “Мюслі” факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі “За лепшае рэжысёрскае рашэнне”. Дыпломам у намінацыі “За волю ў дасягненні Перамогі” была ўзнагароджана агітбрыгада “Час змен” фізіка-інжынернага факультэта.

У намінацыі “Лепшая жаночая роля” была адзначана Валерыя Рафальская, студэнтка філалагічнага факультэта. Намінацыя “Лепшая мужчынская роля” прысуджана Міхаілу Дасько, студэнту факультэта фізічнай культуры. Ад прафкама студэнтаў усім камандам былі ўручаныя салодкія ўзнагароды.

Віншуем пераможцаў і застаемся ўдзячнымі за добрыя выступленні ўсім камандам!

Дополнительная информация