Запрашаем на філалагічны факультэт!

Запрашаем на філалагічны факультэт!

03-04-322.03.2017 на базе філіяла кафедры англійскай мовы і МВЗМ у ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” адбылося выхаваўча-прафарыентацыйнае мерапрыемства «Welcome to the World of Foreign Languages» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры англійскай мовы і МВЗМ Кавалевіч І.А. і выкладчыка кафедры англійскай мовы і МВЗМ Сушыцкай А.В.

22.03.2017 на базе філіяла кафедры англійскай мовы і МВЗМ у ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” адбылося выхаваўча-прафарыентацыйнае мерапрыемства «Welcome to the World of Foreign Languages» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры англійскай мовы і МВЗМ Кавалевіч І.А. і выкладчыка кафедры англійскай мовы і МВЗМ Сушыцкай А.В.

Мэтай мерапрыемства была матывацыя навучэнцаў 8–10 класаў да вывучэння замежных моў. Яно было пабудавана паводле матываў фантастычнага рамана “Гары Потэр” і пачалося з уступнага слова Кавалевіч І.А. і Сушыцкай А.В., якія расказалі аб магчымасцях атрымання сучаснай гуманітарнай адукацыі і фундаментальнай навуковай падрыхтоўкі настаўнікаў у УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.

Студэнт 4 курса спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова” Воднеў Антон, які выступіў у якасці вядучага мерапрыемства, пазнаёміў гасцей з разнастайным, цікавым, яскравым, насычаным студэнцкім жыццём.

Студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” Рабцава Марыя з зацікаўленасцю расказала аб умовах правядзення конкурсу на спецыяльнасці “Замежная мова (англійская, нямецкая)” і “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, аб умовах навучання і пражывання, аб арганізацыі студэнцкага вольнага часу.

Студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” Палуян Галіна азнаёміла ўсіх прысутных з інфармацыяй пра навукова-даследчы гурток “Лінгвістыка і сацыякультурная камунікацыя” і лабараторыю “Лінгвіст”, якія дзейнічаюць пры кафедры англійскай мовы і МВЗМ, аб магчымасці ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і семінарах, пра стажыроўкі за мяжой.

Навучэнцам таксама былі прадстаўлены прэзентацыі, майстар-класы, віктарыны па культуры і гісторыі Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, ЗША. Прыемна адзначыць, што школьнікі прынялі актыўны ўдзел, за што былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова” Клімовіч Яна выступіла з кранальнай прамовай аб ролі педагога ў жыцці грамадства.

Мерапрыемства завяршылася музычным падарункам ад “зорак” філалагічнага факультэта Кавалёва Яна, Палуян Галіны, Светагор Паўлы, якія выканалі песні на англійскай мове, выклікаўшы шквал апладысментаў.


         

Дополнительная информация