Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

27-04-04

20 красавіка 2017 года адбылася чарговая сустрэча студэнтаў 2 курса 3 групы тэхнолага-біялагічнага факультэта (спецыяльнасць “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”) з выхаванцамі аддзялення для дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна.  

Для гэтай сустрэчы студэнты падрыхтавалі для выхаванцаў аддзялення займальную праграму “Вандроўка вакол свету” з яркімі прэзентацыямі і відэаролікамі, якая ўключала ў сябе як пазнавальную інфармацыю, так і пытанні віктарыны. Мерапрыемства выклікала ва ўсіх удзельнікаў жывы інтарэс, паколькі тут былі прадстаўлены самыя вядомыя і значныя прыродныя і гістарычныя помнікі Канады, Швейцарыі, Францыі, Японіі, Індыі, Бразіліі.

Напрыканцы праграмы ўсе выхаванцы аддзялення атрымалі ад студэнтаў смачныя салодкія ўзнагароды і сувеніры на памяць, а выхаванцы і супрацоўнікі аддзялення ўручылі нашым студэнтам памятны сувенір – прыгожую ружу, зробленую самімі выхаванцамі з тэкстыльных матэрыялаў, і, бясспрэчна, паводле традыцыі, падзякавалі студэнтам музычным падарункам – новымі песнямі.

Дополнительная информация