Размеркаванне выпускнікоў 2017 года

Размеркаванне выпускнікоў 2017 года

11 красавіка 2017 года ў вну адбылося размеркаванне выпускнікоў.

Гэты год мае свае асаблівасці – са сцен універсітэта выйдуць два выпускі. Выпуск складае – 702 чалавекі, з іх: 5 год навучання – 366 чалавек, 4 гады навучання – 302 чалавекі, магістратура – 34 чалавекі.

Універсітэтам зроблена вялікая работа па выкананні дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку спецыялістаў, заяўкі прыходзяць практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Праз некалькі месяцаў 500 бюджэтнікаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі і 33 бюджэтнікі другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі, якія павінны быць размеркаваны, паедуць па аддзелах адукацыі па ўсёй рэспубліцы на свае рабочыя месцы, зменяць свой статус студэнта на статус настаўніка. Гарантаванае працоўнае месца дае выпускнікам упэўненасць у заўтрашнім дні.

У хуткім часе студэнтаў выпускных курсаў чакае здача дзяржаўных экзаменаў, абарона дыпломных работ, да чаго грунтоўна рыхтуюцца студэнты і выкладчыкі. Шлях да звання “педагог з дыпломам” завяршаецца. Наперадзе – новая дарога, білет у якую выпускнікі ўжо атрымалі.

У добры шлях, выпускнік!

Дополнительная информация