Шчыра запрашаем на філфак!
- Подробности
- Опубликовано 02.05.2017 20:55
27.04.2017 года ў рамках Міжнароднай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі – 2017” выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта былі арганізаваны і праведзены інтэрактыўныя прафарыентацыйныя праекты “Перадай іншаму: Я люблю Беларусь!” і “Перадай іншаму: Я выбіраю філфак!” для навучэнцаў педагагічных класаў школ Палескага рэгіёна. Студэнты філфака прывіталі самую таленавітую і перспектыўную моладзь нашай краіны.

Акцыя прайшла пад дэвізам “Абітурыент! Лозунг ва ўсе часы аднолькавы: у будучыню разам з філфакам!”. Лепшыя студэнты прарэкламавалі спецыяльнасці:
– “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”;
– “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”;
– “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)”;
– “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.
Усё гэта – разнастайны і захапляльны свет ведаў, якія студэнты атрымліваюць на філалагічным факультэце.
Настаўнікі і навучэнцы педагагічных класаў прынялі актыўны ўдзел у праектах, праілюстравалі выбар сваёй будучай прафесіі з дапамогай прапанаваных лагатыпаў: “Я выбіраю МДПУ”, “Я выбіраю філалагічны”, “Я люблю рускую мову і літаратуру”, “Я люблю гісторыю”, “Я люблю англійскую мову”, “Я люблю нямецкую мову” і інш.
Паважаныя абітурыенты 2017 года! Філфак – Ваш выбар!
Председатель студенческого совета
филологического факультета,
Ширко А.В.