Гімназія – універсітэт

Гімназія – універсітэт

25-4-1У красавіку 2017 г. на базе ўстановы адукацыі “Гімназія імя Я. Купалы” адкрыты філіял кафедры педагогікі і псіхалогіі.

Філіял – гэта навукова-метадычная база тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”. Ён створаны для павышэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, рэалізацыі сумесных даследчых праектаў, правядзення сумесных мерапрыемстваў.

У красавіку 2017 г. на базе ўстановы адукацыі “Гімназія імя Я. Купалы” адкрыты філіял кафедры педагогікі і псіхалогіі.

Філіял – гэта навукова-метадычная база тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”. Ён створаны для павышэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, рэалізацыі сумесных даследчых праектаў, правядзення сумесных мерапрыемстваў.

5 мая 2017 года на базе ДУА “Гімназія імя Я. Купалы” дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат філалагічных навук Святлана Іванаўна Жураўлёва з мэтай рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання правяла практычныя заняткі са студэнтамі 3 курса фізіка-інжынернага факультэта па тэме “Псіхалагічнае развіццё ў малодшым школьным узросце”.

У ходзе заняткаў студэнты пазнаёміліся з работай псіхолага гімназіі, магістранта тэхнолага-біялагічнага факультэта Аксаны Ігараўны Шышовай, якая расказала пра спецыфіку работы з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту, пазнаёміла з патрабаваннямі да вядзення дакументацыі, падзялілася ўласнымі метадычнымі распрацоўкамі. Аксана Ігараўна таксама прапанавала рашыць практыка-арыентаваныя заданні, абмеркавала магчымыя накірункі работы псіхолага з рэальнымі запытамі кліентаў. Найбольшую цікавасць у студэнтаў выклікалі канкрэтныя методыкі і тэхніка работы псіхолага з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.

Дадзеная форма супрацоўніцтва садзейнічае паспяховаму засваенню вучэбнага матэрыялу і практычнаму яго выкарыстанню.

Дополнительная информация