Дакрануцца да навукі

Дакрануцца да навукі

19-06-04

Для школьнікаў летняга аздараўляльнага лагера пры Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і падлеткаў кафедрай тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна была арганізавана сустрэча з прафесарам В.В. Шапялевічам на тэму “Галаграфія і эксперыментальныя задачы”. В.В. Шапялевіч расказаў школьнікам пра асаблівасці прафесіі настаўніка фізікі і інфарматыкі. У лабараторыі камп’ютарнага мадэлявання і тэхнічных сродкаў навучання была разгорнута невялікая экспазіцыя галаграм і захапляльных эксперыментальных задач. Дзеці з захапленнем выслухалі лекцыю пра адрозненні галаграфіі ад фотаздымка, паглядзелі галаграмы.

Потым кожны школьнік самастойна папрацаваў з унікальнымі эксперыментамі “Картэзіянскі вадалаз”, “Чароўны прапелер”, “Лятаючая вата”, “Мячык як смертаносная зброя” і інш. Дзеці былі захоплены магчымасцю прыняць асабісты ўдзел у эксперыментальных даследаваннях, праверылі свае сілы ў перакладзе рускіх выслоўяў на беларускую мову, нават некаторыя з іх выканалі любімыя песні без музычнага суправаджэння. Яны зразумелі, што фізіка – гэта цікава і весела.

Лабарант Качэня М.К. і прафесар Шапялевіч В.В. з дзецьмі

Дополнительная информация