Гістарычная мазаіка

Гістарычная мазаіка

28 верасня 2017 г. у рамках работы І Палескага адукацыйнага і навуковага форума “Юны даследчык” на філалагічным факультэце ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылася віктарына “Гістарычная мазаіка” для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі выкладчыкі кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін (Гаўрылавец Л.У., Кур’ян З. С., Брэль А.Г.) і студэнты 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” (Жук Паліна, Кошаль Валерый, Панасюк Анатоль).

У віктарыне прынялі ўдзел вучні 8–9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мазыра (сярэдняя школа № 1, сярэдняя школа № 7, сярэдняя школа № 12). Усе ўдзельнікі мерапрыемства праявілі свае веды, інтарэс да айчыннай гісторыі, актыўна рашалі гістарычныя задачы, шукалі шляхі выйсця з прапанаваных праблемных сітуацый. Па выніках удзелу ў віктарыне каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.

Дополнительная информация