Фінансавая граматнасць

Фінансавая граматнасць

26-09-1

20.09.2017 на базе Ідэалагічнага цэнтра адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта з прадстаўнікамі Гомельскага філіяла Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на тэму “Гісторыя з’яўлення плацёжных картак”. Сустрэча праходзіла ў рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне фінансавай граматнасці выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў. Спецыяліст банка азнаёміў студэнтаў з перавагамі карыстання плацёжнымі карткамі, правіламі бяспекі пры ажыццяўленні безнаяўных разлікаў, а таксама магчымасцямі дадатковых сервісаў Мабільны банк, Інтэрнэт-банк і SMS-абвестка.

Падобныя сустрэчы праводзяцца з мэтай павышэння фінансавай граматнасці, пашырэння кругагляду моладзі, а таксама адказнага стаўлення да ўласных грошай.

Дополнительная информация