Абмен педагагічным вопытам у рамках міжнароднага супрацоўніцтва

Абмен педагагічным вопытам у рамках міжнароднага супрацоўніцтва

28 верасня 2017 г. у рамках І Палескага адукацыйнага і навуковага форума “Юны даследчык” на філалагічным факультэце адбыўся майстар-клас настаўніка англійскай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, ганаровага працаўніка агульнай адукацыі Расійскай Федэрацыі Самахвалавай Таццяны Міхайлаўны “Шляхі павышэння матывацыі навучэнцаў да навучання англійскай мове (з вопыту работы)”.

На сустрэчы прысутнічалі не толькі студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)”, але і настаўнікі з гімназіі г. Калінкавічы, у якой функцыянуе філіял кафедры англійскай мовы, а таксама школ г. Мазыра.

Педагог расказала аб інтэграваным праектаванні, аб укараненні праблемнай тэхналогіі на прыкладах адкрытых урокаў. Майстар-клас суправаджаўся аўдыяматэрыяламі і відэафрагментамі, сярод якіх былі прадэманстраваны ўрок-экскурсія па карціннай галерэі, урок-спаборніцтва па дамашнім чытанні «Christmas Carol», урок-дэбаты  «TV or not TV», інсцэніраваны ўрок-мітынг  і інш.

Дадзены майстар-клас садзейнічаў абмену вопытам, умацаванню супрацоўніцтва паміж кафедрай англійскай мовы і МВЗМ і гімназіяй № 3 г. Каралёва Маскоўскай вобласці.

Ковалёва Е.В., зав. кафедрой английского языка и МПИЯ

Дополнительная информация