“А ну-ка, першакурснік – 2017!” на філалагічным!

“А ну-ка, першакурснік – 2017!” на філалагічным!

02.11.2017 на філалагічным факультэце адбыўся фестываль студэнцкіх талентаў “А ну-ка, першакурснік – 2017!”. Тэма конкурсу – “Філфак! Мы разам!” На сцэне ўніверсітэта выступілі першакурснікі спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” (каманда “Час першых”), “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)” (каманда “Пад грыфам “Ін. яз.””), “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны” (каманда “Сябры”).

Свята было адкрыта прывітальным словам дэкана філалагічнага факультэта Т.М. Сымановіч. Яна адзначыла неабходнасць яднання ўсіх пакаленняў філфакаўцаў, падкрэсліла важнасць студэнцкай ініцыятывы і запатрабаванасць педагагічных традыцый, якія існуюць на факультэце.

Руская мова і літаратура, гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны, англійская і нямецкая мовы – усё гэта разнастайны і захапляльны свет ведаў, якія нашы студэнты атрымліваюць на філалагічным факультэце.

Конкурсныя праграмы першакурснікаў былі крэатыўнымі, яркімі, адлюстроўвалі спецыфіку абранай прафесіі. Усе каманды выступілі на высокім узроўні, студэнты паказалі творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, мастацкае майстэрства і сцэнічную культуру.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

І месца – каманда “Час першых”;

ІІ месца – каманда “Пад грыфам “Ін. яз.””, каманда “Сябры”.

Дарагія першакурснікі ўсіх спецыяльнасцей, віншуем усіх вас з трыумфальным выступленнем на фестывалі. Сардэчна запрашаем у нашу гасцінную філфакаўскую сям’ю!

Дополнительная информация