Беларуска-галандскае супрацоўніцтва: стратэгіі, партнёрства, міжнародныя сувязі

Беларуска-галандскае супрацоўніцтва: стратэгіі, партнёрства, міжнародныя сувязі

19-8-112 снежня 2017 года ў Мазыр у чарговы раз з дзелавым візітам прыбыла дэлегацыя з Галандыі, сярод якой былі і прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі “Дапамога дзецям Чарнобыля ў Беларусі” (г. Фрэзенвена) – Херард Хюльсэге, Марцін Весельс, а таксама выкладчыкі школы Нордзік (г. Алмела). Дадзены фонд больш за 20 год працуе з дзецьмі з Гомельскай вобласці, рэалізуючы разнастайныя праграмы падтрымкі і рэабілітацыі (з дзейнасцю фонду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце: http://www.kinderhulp-tsjernobylramp.nl.).

19-8-2

Госці наведалі замежнае аддзяленне філалагічнага факультэта ўніверсітэта, дзе пазнаёміліся з гісторыяй і вучэбна-метадычнай базай універсітэта, культурнымі і адукацыйнымі традыцыямі, затым сустракаліся з кіраўніцтвам УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел: рэктар універсітэта В.В. Валетаў, першы прарэктар М.А. Лебедзеў, прадстаўнікі кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў, кафедры педагогікі і псіхалогіі, аддзела міжнародных сувязей. Асноўная тэма перагавораў – рэалізацыя сумесных міжнародных праектаў у сферы адукацыі і навукі.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, удзельнікі мерапрыемства выказалі ўдзячнасць і надзею на выніковасць далейшага супрацоўніцтва і рэалізацыю ўсіх задуманых праектаў.

Дополнительная информация