Навукова-метадычны семінар

Навукова-метадычны семінар

9-1-16

4 студзеня 2018 г. на базе Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя адбыўся навукова-метадычны семінар, арганізаваны Цэнтрам педагагічных тэхналогій з удзелам выкладчыкаў кафедры педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна дацэнта І.У. Журловай, дацэнта С.І. Жураўлёвай, дацэнта Г.У. Болбас, старшага выкладчыка А.С. Мураўёвай.

Семінар быў прысвечаны актуальнай тэме – “Педагагічнае кіраўніцтва вучэбна-даследчай дзейнасцю навучэнцаў”.

У тэарэтычнай частцы ўдзельнікамі семінара былі разгледжаны такія пытанні, як “Навукова-метадычныя падыходы да арганізацыі і ажыццяўлення псіхолага-педагагічнага суправаджэння вучэбна-даследчай дзейнасці навучэнцаў” (дац. Жураўлёва С.І.); “Кліпавае мысленне: у чым яго небяспека і як з ім змагацца?” (дац. Журлова І.У.). Пытанні, што абмяркоўваліся, выклікалі жывы інтарэс у выкладчыкаў ліцэя, што, у сваю чаргу, паслужыла крыніцай яркай захопленай дыскусіі.

Не менш цікава прайшла практычная частка семінара, у якой разглядаліся праблемы выкарыстання трэнінгавых тэхналогій у працэсе развіцця ў навучэнцаў аналітычных і камунікатыўных здольнасцей.

Напрыклад, пытанне пра выкарыстанне тэхналогіі трэнінгавых заняткаў па развіцці ў навучэнцаў аналітычных здольнасцей і крэатыўнага мыслення (ст. выкладчык Мураўёва А.С.) выкладчыкам ліцэя давялося вывучаць на сваім вопыце, паколькі гэтую праблему ўдзельнікі семінара засвойвалі шляхам рашэння гульнёвай задачы па разблытванні дэтэктыўнага сюжэту.

Асаблівы інтарэс выклікала ў выкладчыкаў ліцэя пытанне выкарыстання тэхналогіі трэнінгавых заняткаў па развіцці ў навучэнцаў уменняў і навыкаў публічнага выступлення. Настаўнікамі было адзначана, што ўсе агучаныя ў ходзе выступлення Г.У. Болбас рэкамендацыі для іх важныя і неабходныя не толькі ў працэсе навучання, але і ў працэсе работы над сабой з мэтай павышэння свайго прафесійнага педагагічнага майстэрства.

У цэлым навукова-метадычны семінар вызначыў праблемы, якія ў роўнай ступені хвалююць як выкладчыкаў ліцэя, так і выкладчыкаў універсітэта, што, як правіла, абумоўлена пераемнасцю ступеняў сярэдняй і вышэйшай школы, у тым ліку ў сферы вучэбна-даследчай і навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў. Гэта і з’яўляецца залогам паспяховага супрацоўніцтва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, якое ажыццяўляецца ўжо на працягу многіх гадоў.

Кіраўнік Цэнтра педагагічных тэхналогій,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт,

дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі

І.У. Журлова

9-1-189-1-179-1-15

Дополнительная информация