Навукова-метадычны семінар-практыкум “Шляхі павышэння эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках фізікі і матэматыкі”

Навукова-метадычны семінар-практыкум “Шляхі павышэння эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках фізікі і матэматыкі”

13-1

9 лютага 2018 года кафедрай фізікі і матэматыкі сумесна з ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” быў праведзены навукова-метадычны семінар-практыкум “Шляхі павышэння эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках фізікі і матэматыкі”. Семінар праведзены ў рамках работы філіяла кафедры фізікі і матэматыкі. Мэта семінара – удасканальванне прафесійнага ўзроўню педагогаў па павышэнні якасці фізічнай і матэматычнай адукацыі, эфектыўнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізіцы і матэматыцы.

Семінар адкрыў загадчык кафедры фізікі і матэматыкі, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч, які расказаў пра вынікі работы ІІ з’езду вучоных Рэспублікі Беларусь і перспектывах супрацоўніцтва школы і вну. Асноўную ўвагу ў сваім выступленні ён аддаў праблеме арганізацыі працэсу навучання творчых навучэнцаў, іх падрыхтоўцы да алімпіяд па фізіцы і матэматыцы рознага ўзроўню, да ўдзелу школьнікаў у навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук”, у Рэспубліканскіх турнірах юных фізікаў і матэматыкаў.

На семінары выступіў рэктар УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, прафесар Валетаў Валянцін Васільевіч, які расказаў аб сучасных тэндэнцыях развіцця адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” Буднікава Кацярына Яўгенаўна пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з арганізацыяй даследчай дзейнасці навучэнцаў у гімназіі, прапанавала формы ўзаемадзеяння гімназіі і вну пры падрыхтоўцы навучэнцаў да рашэння задач даследчага характару, правядзення фізічных эксперыментаў, да алімпіяд рознага ўзроўню.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт Іваненка Ларыса Анатольеўна ў дакладзе “Падрыхтоўка да работы з адоранымі дзецьмі як адзін з накірункаў фарміравання прафесійных кампетэнцый студэнтаў” разгледзела механізм фарміравання кампетэнцый педагога, неабходных для работы з адоранымі навучэнцамі. На семінары былі вызначаны сістэмаўтваральныя кампетэнцыі не толькі настаўніка, які працуе з адоранымі дзецьмі, але і студэнта – будучага настаўніка, які зараз навучаецца ва ўстанове вышэйшай адукацыі, разгледжаны веды і ўменні, якімі павінны валодаць педагогі, якія працуюць з адоранымі дзецьмі.

У дакладзе “Формы і метады ўдасканальвання творчых здольнасцей навучэнцаў пры вывучэнні фізікі” кандыдат педагагічных навук, дацэнт Равуцкая Жанна Іванаўна прадставіла класіфікацыю творчых задач, іх спецыфічныя асаблівасці, тэхналогію рашэння. У якасці прыкладу былі разгледжаны накаторыя прыёмы рашэння творчых задач, метады і прыёмы арганізацыі творчай дзейнасці навучэнцаў, якія выкарыстоўваюцца пры калектыўным рашэнні творчых задач: мазгавая атака (штурм), сінектыка, методыка КАРУС, метад выпадковасцей (спроб і памылак), тэорыя рашэння вынаходніцкіх задач.

У ходзе семінара былі абмеркаваны перспектывы развіцця алімпіяднага руху па фізіцы і матэматыцы ў Рэспубліцы Беларусь. Былі закрануты пытанні ўдасканальвання праграм і падручнікаў, пашырэння профільнага навучання, павышэння прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, укаранення сучасных сродкаў навучання.

Загадчык філіяла

кафедры фізікі і матэматыкі,

кандыдат фізіка-матэматычных навук,

дацэнт Яфрэмава М.І.

Дополнительная информация