Дабрачынная акцыя “Ад сэрца да сэрца”

Дабрачынная акцыя “Ад сэрца да сэрца”

       16-1-1 14 лютага 2018 года ў Дзень усіх закаханых у нашым універсітэце адбылася штогадовая дабрачынная акцыя “Ад сэрца да сэрца”, арганізаваная супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з супрацоўнікамі аддзялення для дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна. На мерапрыемстве ўсе жадаючыя маглі набыць сімвалічныя “валянцінкі”, вырабленыя людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, для якіх важна ведаць, што яны не чужыя ў грамадстве.

16-1-1

        14 лютага 2018 года ў Дзень усіх закаханых у нашым універсітэце адбылася штогадовая дабрачынная акцыя “Ад сэрца да сэрца”, арганізаваная супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з супрацоўнікамі аддзялення для дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна. На мерапрыемстве ўсе жадаючыя маглі набыць сімвалічныя “валянцінкі”, вырабленыя людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, для якіх важна ведаць, што яны не чужыя ў грамадстве.

Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі. У цёплай абстаноўцы свае творчыя нумары прадставілі як студэнты нашага ўніверсітэта, так і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Дзякуючы сяброўскай атмасферы, усмешкам, песням, танцам і фотаздымкам на памяць звычайны лютаўскі дзень ператварыўся ў дзень кахання, дабрыні і душэўнай цеплыні.

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Мазырскага раёна запрашае ўсіх неабыякавых студэнтаў прыняць удзел у дзейнасці аддзялення ў якасці валанцёраў! Ваша дапамога неабходная ў падрыхтоўцы і правядзенні пазнаваўча-адукацыйных мерапрыемстваў, у суправаджэнні выхаванцаў з АПФР падчас экскурсій, у абсталяванні кабінета эргатэрапіі і проста ў добрым слове і прысутнасці побач з тымі, чые магчымасці абмежаваны.

 

16-1-2
16-1-6
 

 

Дополнительная информация