Бяспеку – у кожны дом!

Бяспеку – у кожны дом!

19-1-4

Адно з галоўных мерапрыемстваў па абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару мірнага і ваеннага часу – яго своечасовае апавяшчэнне і інфармаванне аб узнікненні альбо пагрозе ўзнікнення якой-небудзь небяспекі. Паведаміць насельніцтву – значыць своечасова папярэдзіць яго аб небяспецы і сітуацыі, што склалася ў сувязі з гэтым, а таксама праінфармаваць пра правілы паводзінаў у гэтых умовах.

Не засталіся без увагі і студэнты УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. З 12 лютага 2018 года на базе ўсіх інтэрнатаў універсітэта адбыліся сустрэчы з інспектарамі Мазырскага ГРАНС Ніканоравай К.А. і Наканечным С.М.

Спецыялісты расказалі пра спецыфіку сваёй работы, былі прыведзены цікавыя прыклады надзвычайных здарэнняў, якія датычыліся моладзі, растлумачана адміністратыўная і крымінальная адказнасць за ілжывы выклік супрацоўнікаў МНС і інш.

Падчас цікавай і захапляльнай гутаркі студэнты праверылі свае веды ў галіне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, бяспекі ў эксплуатацыі электраабсталявання, дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Гутарка суправаджалася дэманстрацыяй дакументальнага фільма. Усе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства атрымалі важны пакет ведаў.

19-1-1

19-1-6

Дополнительная информация