Інфармацыйна-прафілактычная сустрэча
- Подробности
- Опубликовано 26.03.2018 06:07
21 сакавіка на базе Ідэалагічнага цэнтра ўніверсітэта было праведзена інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на недапушчэнне прыцягнення студэнцкай моладзі да ўдзелу ў супрацьпраўнай дзейнасці.
Перад супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта выступіў Васяновіч Ю.А., супрацоўнік Мазырскага РАУС, які асвятліў пытанні заканадаўчай адказнасці, звязанай з незаконнымі дзеяннямі ў адносінах да выбуховых рэчываў і прылад.
Начальнік ІДН Мазырскага РАУС Каваленка В.М. адзначыў асноўныя правапарушэнні, якія здзяйсняюцца студэнцкай моладдзю, а таксама расказаў пра правапарушэнні, звязаныя з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

У кожнага з прысутных была магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць адказы ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў.