“Універсітэцкія суботы” на тэхнолага-біялагічным факультэце

“Універсітэцкія суботы” на тэхнолага-біялагічным факультэце

27-08

На тэхнолага-біялагічным факультэце 17.03.2018 адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да рэспубліканскага праекта “Універсітэцкія суботы”.

Удзельнікі праекта “Універсітэцкія суботы” падрыхтавалі экскурсіі па лабараторыях, майстэрнях і вучэбных кабінетах тэхнолага-біялагічнага факультэта, майстар-класы па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай творчасці, практыкумы па хіміі і біялогіі, а таксама выставу лепшых творчых работ студэнтаў і паказ калекцыі дызайнерскага жаночага адзення, распрацаванага і вырабленага рукамі студэнтаў.

Больш за 70 старшакласнікаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў школ г. Мазыра, Мазырскага раёна і г. Калінкавічы наведалі ў гэты дзень тэхнолага-біялагічны факультэт. У ходзе сустрэчы школьнікі і педагогі мелі магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі навучання ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, з пералікам спецыяльнасцей, на якія аб’яўлены набор у 2018 годзе, з матэрыяльна-тэхнічнай базай факультэта, з дасягненнямі студэнтаў факультэта, а таксама прыняць удзел у рабоце практыкумаў па батаніцы на тэму “Плазмаліз і дэзплазмаліз” (старшы выкладчык кафедры біялогіі і экалогіі Букіневіч Л.А.), па хіміі на тэму “Якасны і колькасны аналіз біялагічных аб’ектаў” (дацэнт кафедры біёлага-хімічнай адукацыі Старшыкава Л.В.), па генетыцы на тэму “Рашэнне задач па генетыцы” (дацэнт кафедры біялогіі і экалогіі Лупалава Т.А.). Праведзеныя практыкумы насілі практычны характар і былі цікавымі, нагляднымі і пазнаваўчымі для навучэнцаў школ.

У рамках прафарыентацыйнай работы дацэнт кафедры тэхналагічнай адукацыі Ціханава А.У. з 12.03.2018 па 17.03.2018 на тэхнолага-біялагічным факультэце праводзіла вучэбныя зборы з камандай Гомельскай вобласці да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” (абслугоўваючая праца). Аналагічную работу ў г. Жлобіне з камандай вучняў праводзіў старшы выкладчык кафедры тэхналагічнай адукацыі С.М. Гладкі.

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

27-02

Дополнительная информация