“Універсітэцкая субота” на фізіка-інжынерным факультэце
- Подробности
- Опубликовано 02.04.2018 08:00
17.03.2018 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” пад кіраўніцтвам доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара кафедры фізікі і матэматыкі Кулака Генадзя Уладзіміравіча адбылася аглядавая лекцыя па оптыцы для навучэнцаў 10–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ №№ 5, 6, 10, 12 г. Мазыра.

На лекцыі былі прадэманстраваны вопыты з розных раздзелаў оптыкі: вызначэнне фокуснай адлегласці лінзаў, атрыманне інтэрферэнцыйных карцін з дапамогай біяпрызмы Фрэнеля і кольцаў Ньютона, вопыты па дыфракцыі і палярызацыі святла, па вывучэнні знешняга і ўнутранага фотаэфекту і інш.
Прафесар Кулак Г.У. расказаў аб ролі настаўніка ў навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах Рэспублікі Беларусь. Прадаставіў кароткія звесткі з гісторыі нашага ўніверсітэта, паведаміў пра значны ўклад вучоных-фізікаў у развіццё адукацыі і навукі Палескага рэгіёна.
Сустрэча з вучнямі прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.