Прафілактычны праект “Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!”

2-04

На працягу тыдня з 26.03.2018 студэнты-валанцёры ўніверсітэта, якія удзельнічаюць у рэспубліканскім праекце “Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!”, актыўна праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы. Былі закрануты актуальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца непаўналетнія, іх бацькі і настаўнікі.

26.03.2018 для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 1, быў праведзены трэнінг “Гендэрнае выхаванне ў сучасным грамадстве”, накіраваны на замацаванне і развіццё ўяўлення моладзі аб унікальнасці сваёй асобы і гендэрнай прыналежнасці, фарміраванне ў дзяўчат і хлопцаў пазітыўнага стаўлення да сябе і іншых.

27.03.2018 на базе сярэдняй школы № 16 з навучэнцамі 7 класа была праведзена інфасесія “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”. У падлеткаў спачатку была магчымасць пазнаёміцца з паняццямі “сям’я”, “сямейныя каштоўнасці”, “ідэальныя бацькі” і “ідэальнае дзіця”, а потым праявіць сваю крэатыўнасць: даць назву сваёй сям’і, намаляваць герб і зрабіць своеасаблівую прэзентацыю.

28.03.2018 Мішура Дыяна, студэнтка 3 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, праводзіла трэнінг “Сямейныя каштоўнасці” з навучэнцамі 7 класаў СШ № 13, мэта якога – сфарміраваць ва ўдзельнікаў уяўленне пра каштоўнасці ў сучасных сем’ях.

29.03.2018 валанцёрамі фізіка-інжынернага факультэта Боскіным Дзмітрыем і Палетуновай Нінай з навучэнцамі СШ № 2 быў праведзены трэнінг “Скажы наркотыкам – НЕ!”. Студэнты старанна рыхтаваліся да гэтай сустрэчы і выкарыстоўвалі розныя інтэрактыўныя метады.

Хочацца верыць, што ўсе намаганні арганізатараў і ўдзельнікаў дадзенага праекта не будуць дарэмнымі, а дапамогуць сфарміраваць станоўчыя адносіны да здаровага ладу жыцця, пабудаваць пазітыўныя ўзаемаадносіны з аднагодкамі, стаць больш мэтанакіраванымі.

2-01 2-02
2-01 2-02

Дополнительная информация