Вялікдзень: час дабрыні

Вялікдзень: час дабрыні

10-5

Напярэдадні велікодных святаў 05.04.2017 г. на тэхнолага-біялагічным факультэце адбылося святочнае мерапрыемства “Вялікдзень: час дабрыні”.

Такія мерапрыемствы ў форме кірмаша-продажу праводзяцца на факультэце штогадова напярэдадні свята Уваскрасення Хрыстова.

На кірмашы-продажы студэнты факультэта прадставілі свае творчыя работы: тэкстыльныя цацкі, велікодныя паштоўкі, сувенірныя вырабы на магнітах, імбірна-мядовыя пернікі з ручным дэкаратыўным роспісам і многае іншае. Усе сабраныя сродкі будуць перададены мясцоваму дабрачыннаму фонду “Аб’ядноўваючы сэрцы” для дапамогі хворым дзецям.

На мерапрыемстве была арганізавана фотазона, дзе на фоне кветкавай дэкарацыі студэнты ўніверсітэта, выкладчыкі і госці свята маглі фатаграфавацца на памяць.

Выкладчыкі вну адзначаюць, што такія эстэтычныя святы аб’ядноўваюць моладзь, заахвочвачы да народных традыцый беларускай культуры.

Дополнительная информация