Заняткі Акадэміі інавацыйнага педагагічнага майстэрства на базе філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі

Заняткі Акадэміі інавацыйнага педагагічнага майстэрства на базе філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі

6-1

5 красавіка на базе філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі ў рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта “Акадэмія інавацыйнага педагагічнага майстэрства” адбыліся практычныя заняткі для педагогаў дадатковай адукацыі.

Заняткі наведалі педагагічныя супрацоўнікі Мазырскага і Калінкавіцкага цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі. Сярод іх І.Э. Літошык – дырэктар Калінкавіцкага цэнтра, Т.Л. Андрыеўская – намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Мазырскага цэнтра, Л.І. Дубініна – намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Калінкавіцкага цэнтра.

Новаўвядзенні з’яўляюцца адным з важнейшых фактараў развіцця сучаснага свету. Здольнасць прадуцыраваць і ўспрымаць рознага кшталту новаўвядзенні ў наш дынамічны час вызначае лёсы асобных суб’ектаў, арганізацый, народаў і грамадстваў.

Склалася цэлая галіна навукі – інаватыка, якая вырашае праблемы фарміравання наватарства, яго распаўсюджвання, вывучае прычыны супраціўлення ўвядзенню новага і інш. У цэнтры яе інтарэсу знаходзіцца працэс зменаў, г.зн. пераходу і пераводу сістэмы з аднаго стану ў іншы.

На практычных занятках педагогі дадатковай адукацыі вывучылі матэрыял, прадстаўлены дацэнтам А.С. Астрэйка, мінімальны працоўны тэзаўрус педагагічнай інаватыкі (новаўвядзенні, інавацыйны працэс, асяродак і дыфузія новаўвядзення, рэцыпіенты інавацыйнай дзейнасці, параметры дынамікі новаўвядзення і інш.).

Затым адказалі на пытанні:

1. Якія праблемы вырашае інаватыка?

2. Які сэнс адлюстраваў тэрмін “новаўвядзенне” ў ХІХ ст.?

3. Як часта з’яўляюцца базавыя новаўвядзенні?

4. Што такое жыццёвы цыкл новаўвядзення?

5. Колькі стадый уключае поўны жыццёвы цыкл? і інш.

У якасці дамашняга задання педагогам дадатковай адукацыі належыць паразважаць над прыкладамі пераводу педагагічнай сістэмы са стану функцыянавання ў стан развіцця, прапанаваць свой варыянт вызначэння паняцця “новаўвядзенне”.

А.С. Астрэйка, дацэнт кафедры педагогікі

і псіхалогіі, загадчык філіяла

Дополнительная информация