“Мы выбіраем ЗЛЖ!”

“Мы выбіраем ЗЛЖ!”

06-12

Штогадова аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю праводзіцца агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця. У гэтым годзе 5 красавіка ў конкурсе прынялі ўдзел самыя актыўныя студэнты ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.

Ва ўсіх каманд былі яркія, арыгінальныя выступленні, індывідуальны вобраз і форма падачы матэрыялу. Студэнтаў аб’яднала адно – прапаганда здаровага ладу жыцця.

Каманда факультэта фізічнай культуры “Рамонкавы рай” перемагла ў намінацыі “Лепшае рэжысёрскае рашэнне”. Дыплом у намінацыі “За волю да перамогі” атрымала каманда “Гармонія” фізіка-інжынернага факультэта.

Гледачамі і членамі журы былі вызначаны студэнты, якія атрымалі дыпломы ў намінацыях “Лепшая жаночая роля” і “Лепшая мужчынская роля”: Васіленка Дзмітрый (тэхнолага-біялагічны факультэт) і Семяновіч Андрэй (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі).

Каманда тэхнолага-біялагічнага факультэта “У рытме жыцця” ўвайшла ў тройку лідэраў і атрымала дыплом ІІІ ступені.

“Код доступу: ЗЛЖ” – каманда філалагічнага факультэта заваявала дыплом ІІ ступені. Па рашэнні журы пераможцам стала каманда факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі “7 Я”.

Усе каманды атрымалі салодкія прызы ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, а гледачы былі ўзнагароджаны добрым настроем і вясеннім запалам.

Дополнительная информация