І зноў мы лепшыя…

І зноў мы лепшыя…

        Студэнты і магістранты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна паспяхова займаюцца навукова-даследчай работай. Гэта было пацверджана іх удзелам ва Усерасійскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Актуальныя праблемы сучаснай педагагічнай навукі: погляд маладых даследчыкаў”, якая адбылася 16 лютага на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі Арзамаскага філіялу Нацыянальнага даследчага Ніжагародскага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага.

 Студэнты і магістранты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна паспяхова займаюцца навукова-даследчай работай. Гэта было пацверджана іх удзелам ва Усерасійскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Актуальныя праблемы сучаснай педагагічнай навукі: погляд маладых даследчыкаў”, якая адбылася 16 лютага на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі Арзамаскага філіялу Нацыянальнага даследчага Ніжагародскага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага.Тэматыка даследаванняў навучэнцаў была дастаткова разнастайнай: ад праблем павышэння прафесійнай матывацыі педагогаў дашкольных устаноў да кіравання школьнымі бізнес-кампаніямі. Маладыя даследчыкі МДПУ імя І.П. Шамякіна былі ўшанаваны дыпломамі за лепшы навуковы артыкул:

 

1.Смольская К.П., магістрант ІІ года навучання, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі, спецыяльнасць “Адукацыйны менеджмент” (навук. кіраўнік – доктар пед. навук, прафесар Болбас В.С.).

2.Падольскі Я.Ю., магістрант І года навучання, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі, спецыяльнасць “Адукацыйны менеджмент” (навук. кіраўнік – доктар пед. навук, прафесар Болбас В.С.).

3.Чадзюк Ю.А., студэнтка ІV курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, спецыяльнасць “Дашкольная адукацыя” (навук. кіраўнік – кандыдат пед. навук, дацэнт Асташова А.М.).

4.Губар А.С., студэнт ІІІ курса тэхнолага-біялагічнага факультэта, спецыяльнасць “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва” (навук. кіраўнік – ст. выкл. Бандарэнка Г.В.).

 

Віншуем нашых пераможцаў! 

4-04-1 4-04-1
4-04-1 4-04-1
4-04-1 4-04-1
4-04-1
 
 

Дополнительная информация