Дзень адчыненых дзвярэй
- Подробности
- Опубликовано 07.05.2018 07:53
28 красавіка 2018 года ва ўніверсітэце адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, які наведалі выпускнікі сярэдніх школ Мазыра і Мазырскага раёна, г. Калінкавічы, Бабруйска, Гомеля, Жлобіна, Светлагорска, Ельска, гімназій г. Лельчыцы, г. Буда-Кашалёва, ліцэя г. Рэчыца, каледжа г. Магілёва.
Перад гасцямі выступіў першы прарэктар Мікалай Аляксандравіч Лебедзеў, які падкрэсліў важнасць атрымання вышэйшай адукацыі, расказаў аб дасягненнях універсітэта.
Загадчык сектара давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Новік-Шчарбенка Надзея Іванаўна праінфармавала выпускнікоў аб тэрмінах і часе рэгістрацыі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэставання, спынілася на некаторых момантах правядзення ЦТ.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі Кавальчук Інэса Мікалаеўна выступіла з вычарпальнай інфармацыяй аб спецыяльнасцях універсітэта, умовах залічэння для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, акцэнтавала ўвагу выпускнікоў на адзнаках па прадметах, якія лічацца станоўчымі, на пераліку дакументаў, што прадастаўляецца ў прыёмную камісію.
З поспехам прайшоў канцэрт-прэзентацыя, зроблены намаганнямі студэнтаў універсітэта, якія прадставілі свае факультэты і творчымі нумарамі прадэманстравалі, наколькі яны таленавітыя.
Для гасцей былі арганізаваны выстава творчых работ студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта і выстава навуковых работ выкладчыкаў і студэнтаў.