Першынства горада Мазыра па армрэстлінгу сярод навучальных устаноў

Першынства горада Мазыра па армрэстлінгу сярод навучальных устаноў

3

25 красавіка 2018 года праходзіла першынства горада Мазыра па армрэстлінгусярод навучальных устаноў.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш за 80 удзельнікаў.

Вельмі годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Галоўны суддзя спаборніцтваў – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Дранец Валерый Фёдаравіч, галоўны сакратар спаборніцтваў – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч.

Валерый Фёдаравіч адзначыў: “Студэнцкая каманда прымае ўдзел у розных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. У секцыю па армрэстлінгу прыходзяць людзі, якія жадаюць займацца дадзеным відам спорту, і тыя, хто ўжо даўно ім займаецца. Ёсць і свае традыцыі ў нас. Напрыклад, мы часта праводзім сустрэчы са студэнтамі і “ветэранамі армрэстлінга”. Студэнты рэгулярна прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах”.

Па выніках правядзення спаборніцтваў каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заваявала 1 месца.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтва:

1 месца – Коваль С. (76 кг);

2 месца – Цылько К. (76 кг);

2 месца – Мурашова Л. (68 кг і вышэй);

2 месца – Коваль П. (да 68 кг);

3 месца – Сарычаў С. (да 70 кг).

Дополнительная информация