Знаёмства з навуковымі школамі фізіка-інжынернага факультэта

Знаёмства з навуковымі школамі фізіка-інжынернага факультэта

5-5

25 красавіка ў рамках Тыдня маладзёжнай навукі на фізіка-інжынерным факультэце адбыліся сустрэчы кіраўнікоў навуковых школ факультэта са студэнтамі.

Загадчык кафедры фізікі і матэматыкі, доктар тэхнічных навук, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч пазнаёміў студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Камп’ютарная фізіка” з асноўнымі дасягненнямі навуковай школы фізікі трываласці і пластычнасці, сусветнымі тэхналагічнымі ўкладамі і тэндэнцыямі развіцця сучаснай навукі і практыкаарыентаванымі тэхналогіямі, а таксама з вынікамі работы ІІ З’езду вучоных Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 12–13 снежня 2017 года, і перспектывамі развіцця навукі і вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Шапялевіч Васіль Васільевіч расказаў студэнтам 1 курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Фізіка і інфарматыка”, аб падыходзе да фарміравання навуковай школы і заахвочванні студэнтаў да навуковых даследаванняў. Асобна спыніўся на рабоце СНДЛ “Даследчыя задачы па фізіцы”, на перспектывах навуковай работы маладых даследчыкаў. Шапялевічам В.В. быў паказаны шэраг займальных эксперыментаў з рэкамендацыяй літаратуры для іх тлумачэння. Студэнты былі інфармаваны аб пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017” у намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, выпускніку фізіка-матэматычнага факультэта нашага ўніверсітэта Дубіну Максіму Віктаравічу.

Перад студэнтамі 2 курса спецыяльнасці “Камп’ютарная фізіка” выступіў прафесар кафедры фізікі і матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Кулак Генадзь Уладзіміравіч. Ён азнаёміў студэнтаў з вынікамі работы навуковай школы “Акустаоптыка анізатропных крысталаў і аптычных хваляводаў”: створана тэорыя акустааптычнага ўзаемадзеяння ў гіратропных монакрысталах і аптычных хваляводах са складанай анізатрапіяй аптычных уласцівасцей, уключаючы натуральную анізатрапію крысталаў і хваляводных структур, анізатрапію, індуцыраваную знешнім электрычным полем і фотарэфрактыўны эфект.

Перед студентами 2 курса специальности «Компьютерная физика» выступил профессор кафедры физики и математики, доктор физико-математических наук, профессор Кулак Геннадий Владимирович. Он ознакомил студентов с результатами работы научной школы «Акустооптика анизотропных кристаллов и оптических волноводов»: создана теория акустооптического взаимодействия в гиротропных монокристаллах и оптических волноводах со сложной анизотропией оптических свойств, включая естественную анизотропию кристаллов и волноводных структур, анизотропию, индуцированную внешним электрическими полем, и фоторефрактивный эффект.

5-1 5-1
5-1 5-1
5-1

Дополнительная информация