73-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
- Подробности
- Опубликовано 22.05.2018 08:32
З 07 па 10 мая 2018 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 73-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У вучэбных групах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, у бібліятэцы, у навуковай і чытальнай залах універсітэта былі арганізаваны тэматычныя выставы, экспазіцыі, 8 мая адбыўся святочны канцэрт “Памятаем, ганарымся, ушаноўваем”.
Даўно адгрымелі ваенныя гады, дзесяцігоддзі прайшлі з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, але подзвіг народа застанецца ў памяці людской назаўсёды. Наша маладое пакаленне памятае і ўшаноўвае подзвіг савецкага народа, з павагай ставіцца да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
У сувязі з гэтай памятнай датай студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах нашага ўніверсітэта, не забылі павіншаваць з Днём Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Хрусталёву Юлію Аляксандраўну, Пугалава Уладзіміра Пракопавіча, Вафека Івана Антонавіча. Ветэранам пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, уручылі памятныя падарункі і кветкі.
9 мая студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта прынялі ўдзел у жалобнай калоне “Беларусь памятае” ў рамках акцыі “Бессмяротны полк”.
Адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу на Кургане Славы. Яго ўдзельнікамі былі ветэраны вайны, кіраўніцтва горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў моладзі. На Кургане Славы былі ўскладзены кветкі і ўшанаваны хвілінай маўчання ўсе тыя, хто загінуў у гады гэтай страшнай вайны.
Абавязак кожнага з нас сёння – памятаць і быць удзячным тым, хто змагаўся за мірнае неба над галавой. Дзякуй Вам, дарагія ветэраны, за Перамогу!